Майстэрства дэманструе сямейны экіпаж - 1 Августа 2009 - Лельчицы | Лельчицы новости | Лельчицы сайт
Приветствую Вас Гость
Четверг
2010-09-09
5:26 Am

Лельчицы и Лельчицкий район

Меню сайта
Облако меток
Поиск
Календарь
«  Август 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Архив записей
Форма входа
E-mail:
Пароль:
Партнёры
  • Сайт города Лельчицы
  • Статистика
    Главная » 2009 » Август » 1 » Майстэрства дэманструе сямейны экіпаж
    Майстэрства дэманструе сямейны экіпаж
    11:13 Am
    Добра ідуць справы сёлета на жніве ў механізатараў КСУПа “Чырвоны дазор”. Яны аднымі з першых у раёне ўключыліся ў выкананне важнага комплексу работ і імкнуцца завяршыць яго як мага хутчэй. Пры плане 1085 збожжавыя і зернебабовыя культуры тут ужо абмалочаны амаль што на 400-гектарнай плошчы. Радуе хлебаробаў і ўраджай. Кожны гектар на слабейшых участках дае на круг у сярэднім па 26,6 цэнтнера зерня.

    Паміж уборачнымі экіпажамі разгорнута спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў. Узначальвае яго экіпаж у саставе Віктара Іванавіча Буцькаўца і Сцяпана Рыгоравіча Швеца. На камбайне КЗС-10 яны намалацілі на 30 ліпеня 318 тон зерня. Высокае майстэрства дэманструюць і члены сямейнага экіпажа – Васіль Іванавіч Лісіцкі і яго дачка Алена (на здымку). Яны адстаюць ад лідэраў па намалоту ўсяго на 3 тоны і гатовы з дня на дзень апярэдзіць іх. У сельгаспрадпрыемстве Васіля Іванавіча ведаюць як вопытнага і дысцыплінаванага механізатара, майстра сваёй справы. Стаж работы яго ў гаспадарцы складае ўжо больш за 20 гадоў. У час жніва з трактара перасядае на камбайн. Летась намалаціў больш за 600 тон зерня. Дачка Алена – студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта чыгуначнага транспарту. Перайшла ўжо на пяты курс. Хутка набудзе прафесію бухгалтара-эканаміста. На летніх канікулах вырашыла дапамагчы бацьку. І, як бачна, у іх усё добра атрымліваецца.

    Фота А. ЖОГЛЫ.

    Просмотров: 397 | Добавил: admin | Рейтинг: 5.0/1 |