І сянаж, і сілас - 11 Июня 2009 - Лельчицы | Лельчицы новости | Лельчицы сайт
Приветствую Вас Гость
Четверг
2010-09-09
5:34 Am

Лельчицы и Лельчицкий район

Меню сайта
Облако меток
Поиск
Календарь
«  Июнь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Архив записей
Форма входа
E-mail:
Пароль:
Партнёры
  • Сайт города Лельчицы
  • Статистика
    Главная » 2009 » Июнь » 11 » І сянаж, і сілас
    І сянаж, і сілас
    8:31 PM
    Па 34,5 цэнтнера кармавых адзінак – такую колькасць фуражу нарыхтавалі летась у разліку на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы хлебаробы сельгас-прадпрыемства “Сінполь-скае”. Высокі працэнт забяспечанасці дазволіў працаўнікам ферм гаспадаркі ўвесь стойлавы перыяд утрымліваць статак на багатых рацыёнах, дабівацца паўнацэнных надояў малака і прываг жывёлы на дарошчванні і адкорме.

    Добры старт узялі з першых дзён “зялёнага жніва” члены мехатрада па кормавытворчасці і сёлета. Тут пакладзена ў пракосы больш за 340 гектараў траў першага ўкосу. У ёмістасці закладзена 680 тон сенажу і 880 – сіласу. Усяго ў разліку на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы на 8 чэрвеня прыпадала па 3,76 цэнтнера кармавых адзінак.

    — Тэмпы былі б вышэй, — зазначае ў размове галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Людміла Нікіфараўна Осіпава, — калі б не частыя дажджы. Яны прымушаюць пастаянна рабіць карэктывы ў рабочым плане па кормавытворчасці, манеўраваць тэхнікай, мяняць тэхналогію. І ўсё ж, нягледзячы на цяжкасці, нашы механізатары паспяхова спраўляюцца з пастаўленай задачай. Кожная гадзіна спрыяльнага надвор’я ўзята на ўлік. Пры немагчымасці закладваць сянаж, пераходзім на нарыхтоўку сіласу. У якасці сыравіны выкарыстоўваем сумесі азімага жыта і рапсу, правяленую масу шматгадовых траў.

    Сапраўды, на ўсіх участках кормавытворчасці тэхніка выкарыстоўваецца высокапрадукцыйна. Больш як па 150 тон сянажнай масы здрабняе што-дзённа на самаходным камбайне КЗР-10 механізатар Міхаіл Рапін. Бесперабойную дастаўку яе да месца захоўвання забяспечваюць члены механізаванага звяна Анатоль Гвоздзь, Васіль Батурэвіч, Алег Белька і Аляксандр Батурэвіч. Старанна, па ўсіх правілах тэхналогіі ўкладвае корм у яму і трамбуе яго трактарыст Аляксандр Кебец. Амаль у два разы больш,чым прадугледжана заданнем, кладзе штодзённа травы ў пракосы на МТЗ-1221 у агрэгаце з касілкай “крона” Іван Уласенка. Ёсць падставы разлічваць на тое, што і будучая зімоўка для статка ў гаспадарцы будзе сытнай.

    Просмотров: 481 | Добавил: admin | Рейтинг: 0.0/0 |