Глушкавіцкай царкве — 255 гадоў

07.03.2009 at 18:05
filed under Новости

У 1754 годзе ў час рэвізійнага агляду ўпершыню ўпамінаецца Глушкавіцкая Свята-Троіцкая царква, якая ў той час з’яўлялася ўніяцкай.

Уніяты-прыхажане былі звязаны з праваслаўнымі абрадамі, хаця царква падпарадкоўвалася тады Папе Рымскаму. У тыя гады царква знаходзілася пад патранажам Віленскага князя Ігнація Масальскага, а потым Тураўскага графа Яна Салагуба.

У 1806 годзе царква становіцца праваслаўнай. Тройчы яна адбудоўвалася, апошні раз — у 1995 годзе. На яе асвячэнне прыязджаў епіскап Тураўскі і Мазырскі Пётр. Зараз значную работу праводзіць святар мясцовай царквы, былы афганец Ляон Снегур, пры якім за сродкі прыхаіжан былі пакрыты пазалотай дах і 7 купалаў, абсталяваны трох’ярусныя сцены і зараз вядзецца ўнутранае афармленне царквы.

Кожны год яе наведвае разам з украінскімі святарамі і ўраджэнец Глушкавіч, лаўрзат прэміі фондуАндрэя Першазванага, архіепіскап львоўскі і галіцкі Аўгусцін. Цяпер заўсёды ў нядзельныя і святочныя дні ў гэтай царкве шматлюдна.

У. ЗУБРЭЙ.





no comments

RSS / trackback

respond

Rambler's Top100 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Каталог TUT.BY